Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Дзень прарока Іллі
Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Дзень прарока Іллі. Для вернікаў гэты святы шануецца акурат так, як і Мікалай Цудатворац.
Чым абумоўлена такая павага, распавёў святар Міхаіл Лабковіч:
– Імя пророка Іллі перакладаецца, як Бог – мой Госпад, што выказвае аснoўны змест яго служэння. Прарок Ілля быў дбайным паборнікам чысціні веры і выкрывальнікам ідалапаклонства. Па паданні Ілля быў узяты на неба жывым на вогненнай калясніцы. Адпаведна Бібліі, да яго жывым на нябёсы быў узяты толькі прарок Янох, які жыў да ўсясветнага патопу. Прарок Ілля быў адным з першых угоднікаў божых, якіх сталі пачытаць. У гэты дзень у праваслаўных храмах здзяйсняецца святочнае набажэнства, падчас якога веруючыя просяць нябеснага заступніцтва і дапамогі святога прарока.
Прарок Ілля займае асаблівае месца і ў беларускай народнай традыцыі. Людзі верылі, што святы выклікае дажджы і град. Таму маланкі на свята Іллі лічыліся лекавымі, а дажджавую ваду ў гэты дзень сяляне збіралі, каб мыцца. Таксама Ільін дзень сімвалізаваў пачатак сыходу лета.
Беларускае Радыё Рацыя