Пачынаецца суд над былым выканаўчым дырэктарам «Беларусбанка» Анатолем Багавіком і ягонай жонкай



Сужэнцаў затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу прызначана разглядаць суддзя Алена Жывіца.

Восенню 2017 года Анатолю Багавіку прысудзілі восем гадоў калоніі нібыта за карупцыю, але праз некалькі год ён выйшаў на волю праз памілаванне.

У Багавікоў на ўтрыманні двое дзяцей.

вясна