Расейцы будуць адзначаць Новы год у беларускіх санаторыях



Расейцы будуць адзначаць Новы год у беларускіх санаторыях.

Санаторый „Пліса” ў Глыбоцкім раёне Фота: sanatorii.by


Каля паловы месцаў у беларускіх здраўніцах ужо раскупленыя.

Беларускія санаторыі рыхтуюцца да сустрэчы Новага 2023 года. Як расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, на перыяд навагодніх свят ужо забраніравалі больш як 60 працэнтаў месц (а некаторыя санаторыі ўжо раскуплены поўнасцю), прычым амаль палова – 45 працэнтаў – іншаземцы. У пераважнай большасці гэта расейцы.

У сярэднім стандартны двухмясцовы нумар абыходзіцца 76 рублёў за суткі, а на зімовых канікулах і Новы год пражыванне ў такім нумары складзе каля 93 рублёў. Плюс за навагодні банкет давядзецца заплаціць прыкладна 200 рублёў. У гэтую суму ўваходзіць не толькі святочны стол, але і канцэртная праграма з выступамі артыстаў і ёлкай.

Беларускае Радыё Рацыя