САЗ ухваліла яшчэ адну вакцыну супраць каронавірусу
Сусветная арганізацыя здароўя рэкамендавала для экстранага выкарыстання кітайскую вакцыну ад каронавіруснай інфекцыі вытворчасці кампаніі Sinopharm.
![]()
Пра гэта гендырэктар САЗ Тэдрас Адханом Гебрэесус паведаміў на брыфінгу 7 траўня, яго цытуе сайт арганізацыі.
Такім чынам САЗ пашырае спіс прэпаратаў, якія могуць быць закупленыя ў рамках глабальнай ініцыятывы доступу да вакцынаў супраць каронавірусу COVAX, растлумачыў Гебрэесус.
Ён удакладніў, што Стратэгічная кансультацыйная група экспертаў (SAGE) па імунізацыі вывучыла наяўныя звесткі і рэкамендуе вакцыну Sinopharm для людзей ад 18 гадоў і старэйшых з графікам увядзення дзвюх дозаў.
Фота: прэс-служба кампаніі, CTGN