Што хвалюе беларусаў? Менск і вобласць – пагроза мабілізацыі, рэгіёны – адсутнасць добрай працы
Цэнтр новых ідэй у супрацоўніцтве з Прэс-клубам Беларусь правёў прэзентацыю даследавання рэгіянальных праблем Беларусі пад назвай «Што хвалюе беларусаў?».
Асноўныя вынікі даследавання агучыў дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў:
-Разрыў паміж рэгіёнамі і Менскам павялічваецца. Некаторыя праблемы цалкам змяніліся, як тая ж мабілізацыя ці міграцыя, якая хвалюе менчукоў, зусім не хвалюе рэгіёны. Праблемы эканамічнага складніку для жыхароў рэгіёнаў павялічваюцца. Бо зараз беларусы спрабуюць выжываць. З аднаго боку – паміж вайной, з іншага боку – паміж дзяржавай, да якой няма даверу, і якую ўспрымаюць толькі як пагрозу. Пры гэтым у складанай эканамічнай сітуацыі цяжка знайсці добрую працу.
Паводле ацэнак даследчыкаў, у рэгіёнах Беларусі агульная сітуацыя будзе пагаршацца ў сілу недахопу працы, якая б задавальняла базавыя патрэбы, і нізкіх заробкаў адпаведна. Што ў выніку можа выклікаць рост грамадзянскай незадаволенасці на месцах.
-

На фота: даследчык Міхась Мацкевіч
Беларускае Радыё Рацыя











