Сяргея Ціханоўскага зноў пачнуць судзіць 14 лютага



Нядаўна стала вядома, што супраць Сяргея Ціханоўскага ўзбудзілі новую справу паводле ч.2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы).

Па дадзеных следства, палітвязень падчас адбыцця тэрміну «сістэматычна дапушчаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, правакаваў канфлікты, у тым ліку з сукамернікамі. За гэта неаднаразова падвяргаўся спагнанням».

Справу яго пачнуць разглядаць ужо 14 лютага ў судзе г. Жодзіна. Працэс будзе весці суддзя Іван Грынкевіч.

Нагадаем, палітвязню, асуджанаму да 18 гадоў калоніі, у жніўні ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў Жодзіна на турэмны рэжым. Там яго бесперапынна змяшчалі ў ШІЗА.

Падтрымаць Сяргея лістамі салідарнасці і паштоўкамі:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А,
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі

Вясна