Сяржук Русецкі змагаецца з сістэмай



Берасцейская абласная падаткавая інспекцыя, куды звярнуўся бярозаўскі праваабаронца Сяржук Русецкі, не ўбачыла парушэнняў у дакументах сваіх калегаў з Бярозаўскага раёна, хоць пралікі навідавоку.

Барыс Бухель

Кажа праваабаронца Барыс Бухель:

Подпісы яўна падробленыя, нават відавочна на першы погляд без экспертызы. Бачна, што не адпавядаюць подпісы Русецкага, ці адсутнічаюць подпісы Русецкага або зусім ніякіх подпісаў няма ніводнага з бакоў: ні замоўцы, ні выканаўцы. Аднак на падставе гэтых дакументаў, якія не маюць юрыдычнай моцы, вынесенае рашэнне.

Сяржук Русецкі

8 снежня адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Сяржука Русецкага ў Берасцейскім абласным судзе. Праваабаронца просіць адмяніць рашэнне Бярозаўскага суда, які таксама не ўбачыў парушэнняў у складанні акта камеральнай праверкі Бярозаўскай падаткавай па копіях дакументаў, прадстаўленых Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь, якія не маюць юрыдычнай сілы.

Беларускае Радыё Рацыя