„Цукровая справа“: Міхаіл Крыштаповіч выйшаў на волю



Асуджаны за хабарніцтва на 13 гадоў зняволення былы дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч выйшаў на волю, атрымаўшы кіроўную пасаду. Пра гэта піша „Наша Ніва“ са спасылкай на сваю крыніцу.

Шматразовыя хадайніцтвы Крыштаповіча на імя Лукашэнкі аб памілаванні далі плён, і Крыштаповіч быў памілаваны і днямі выйшаў з калоніі, паведамляе выданне. Больш за тое, атрымаў у падпарадкаванне калгас у адной з абласцей.

Нагадаем, што пра гучныя затрыманні ў „цукровай справе“ стала вядома ў пачатку 2021 году, калі ў небе над Польшчай развярнулі самалёт „Белавія“, што ляцеў з Менску ў Мюнхен. Самалёт пасадзілі ў Гародні, гэтым рэйсам ляцеў у адпачынак былы дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч.