У Беларусі прызналі „экстрэмісцкай” украінскую песню „Бацька наш — Бандэра, Украіна — маці”



У Беларусі прызналі „экстрэмісцкай” украінскую песню „Бацька наш — Бандэра, Украіна — маці”. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля.

Песня „Бацька наш — Бандэра, Украіна — маці” стала вельмі папулярнай ва Украіне яшчэ напярэдадні расейскай агрэсіі.

Улады лукашэнкаўскай Беларусі, саюзнікі Расеі, баяцца праўкраінскіх настрояў сярод беларусаў, і спрабуюць змагацца з імі падобнымі забаронамі і рэпрэсіямі.

Тым часам у Расеі працягваюць „ваяваць” з украінскай народнай песняй „Червона калина” („Ой, у лузі червона калина”), напісанай больш за сто гадоў таму.