У Бучы пад Кіевам расейскія вайскоўцы за час акупацыі згвалтавалі 25 дзяўчат



У Бучы пад Кіевам расейскія вайскоўцы за час акупацыі згвалтавалі 25 дзяўчат і жанчын ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў. Іх неаднаразова гвалтавалі ў падвале аднаго з будынкаў у горадзе. Гэтыя факты задакументаваныя, паведаміла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава. Паводле яе слоў, 9 пацярпелых цяпер цяжарныя.

Як піша hromadske.ua, даныя пра ахвяр сексуальнага гвалту яшчэ няпоўныя, і яны працягваюць паступаць. Таму Дзянісава пакуль не можа ацаніць іх маштабы. Яна кажа, што пацярпелыя маюць патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы.

Беларускае Радыё Рацыя