У філосафа Уладзіміра Мацкевіча праблемы са здароўем



Святлана Мацкевіч, жонка філосафа Уладзіміра Мацкевіча, распавяла «Народнай Волі» пра навіны ад мужа.

— Валодзя трымаецца, хаця са здароўем у яго ёсць пэўныя праблемы, — кажа Святлана Мацкевіч. – Не буду нічога канкрэтызаваць, няхай гэта будзе медыцынскай тайнай. Адвакат да мужа наведваецца не вельмі часта, але прынамсі такія візіты не адмяняюцца. 

Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг. Яму выставілі абвінавачанне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ён быў асуджаны да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.