У Гародні затрыманы прадпрымальнік Антон Янкоўскі



У Гародні затрыманы індывідуальны прадпрымальнік Антон Янкоўскі.

На відэа, якое запісалі сілавікі, ён кажа, што быў затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы „ВКонтакте” паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.  

Таксама пры даглядзе мабільнага тэлефона нібыта быў знойдзены факт рэгістрацыі ў „плане Перамога”. Сам Антон на відэа паведамляе, што ніякіх дзеянняў звязаных з гэтым “планам” не здзяйсняў.

Антон Янкоўскі – вядомы ў Гародні распрацоўшчык настольных гульняў, аўтар знакамітай гульні “Паўстанцы”, аўтар праекта па аднаўленні даваенных гарадзенскіх карт “Карты Лапіных”. Працуе ў студыі распрацоўкі настольных гульняў “Кубік”.