У Лагойску трэція суткі няма вады
У Лагойску трэція суткі няма вады з-за засухі. Праблемы з водазабеспячэннем узніклі ў горадзе вечарам 7 чэрвеня, жыхары Лагойска пачалі скардзіцца на адсутнасць вады. На раніцу 8 чэрвеня вады не было ўжо амаль ва ўсіх кватэрах горада, піша tochka.by. Насельніцтва ў горадзе – больш за 15 тысяч чалавек.
-

Фота: logoysk.by
Як паведамляе @dw_belarus , у Вілейскім водаканале растлумачылі: гэта звязана з засухай. Вадой горад забяспечвае ў асноўным водазабор „Ніўкі”, але з-за адсутнасці дажджоў ён пусты, вычарпаліся і воды, ад якіх ён напаўняўся. „Кіраўніцтвам было прынята рашэнне паглыбіць свідравіну, нарасціць трубы і апусціць помпу”, – заявілі ў водаканале. У горад арганізаваны падвоз вады, у першую чаргу ў школы, дзіцячыя сады, бальніцы і да жылых дамоў. Паводле звестак Белгідрамета, май быў самым засушлівым за 78 гадоў назіранняў.