У Менску з’явіліся блокпасты



У менскім мікрараёне Лошыца з’явіліся блокпасты. Відавочцы знялі на фота і відэа не толькі іх, але і бетонныя загароды, мяшкі з пяском і людзей у вайсковай форме. Месца дзеяння — вуліца Сыракомлі, каля чыгуначнай станцыі „Лошыца”.

Там жа арганізавалі нават палявы лагер. Тое, што адбываецца — вучэнні менскай тэрытарыяльнай абароны. Цяпер такія адбываюцца па ўсёй краіне. Напрыклад, міністр абароны нядаўна збіраў кіраўнікоў усіх абласцей і Менска на спецыяльныя зборы.

Беларускае Радыё Рацыя