У Віцебскай вобласці адкрыты другі міжраённы аддзел прымусовага выканання
Рашэннем Міністэрства юстыцыі Аддзел прымусовага выканання Глыбоцкага раёна рэарганізаваны ў Глыбоцкі міжраённы аддзел прымусовага выканання ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. А 15 верасня ўлады ўрачыста адкрылі будынак аддзела ў Глыбокім, паведамляе „Віцебская вясна”.

Цяпер Глыбоцкі міжрай аддзел уключае ў сябе чатыры раёны, яго юрысдыкцыя распаўсюджваецца на Глыбоцкі, Шаркаўшчыцкі, Ушацкі і Докшыцкі раёны. У ім працуюць 21 супрацоўнік, з якіх 9 судовых выканаўцаў.
Улады не пашкадавалі грошай для гэтай „сілавой” структуры. Новы офіс мае агульную плошчу больш за 1000 м. кв., таксама аддзел укамлектаваны новай мэбляй, аргтэхнікай, камп’ютарамі з доступам у розныя базы даных.
Акрамя таго, тут размясціліся архіў, канцылярыя, гараж на чатыры службовых аўтамабіляў і іншыя памяшканні.
Гэта ўжо другі міжраённы аддзел прымусовага выканання, пасля Полацкага.