Упершыню за 3 месяцы з’явіліся навіны пра Марыю Калеснікаву



Упершыню за 3 месяцы з’явіліся навіны пра палітзняволеную Марыю Калеснікаву.

Як стала вядома праваабаронцам MAYDAY TEAM, жанчына мае праблемы са здароўем у калоніі, ад гэтага яна не працуе. Каля месяца таму на пастраенне яе прыйшлося нават выводзіць пад рукі. У апошні час яна ўтрымліваецца ў «адзіночнай камеры» (магчыма, маецца на ўвазе памяшканне камэрнага тыпу, ПКТ). Да гэтага яе рэгулярна адпраўлялі ў ШЫЗА.

Як пішуць праваабаронцы, Марыя па-ранейшаму рэгулярна карыстаецца чырвонай памадай – гэта яе сімвал нязломнасці і аптымізму. Як вядома, здароўе палітзняволенай Марыі Калеснікавай пачало моцна пагаршацца 28 лістапада 2022 году.

Падтрымаць Марыю лістамі і тэлеграмамі: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне.

Вясна