Відэазапіс пастара Вячаслава Ганчарэнкі прызнаны «экстрэмісцкім»



Адпаведнае рашэнне прынятае судом Маладэчанскага раёну 31 жніўня. Гэтае відэа было знятае і апублікаванае ў жніўні 2020-га года.

Адзначым, што 14 жніўня Вячаслава затрымалі і пазней арыштавалі на 10 сутак за «непадпарадкаванне».

Вячаслаў Ганчарэнка — пастар мінскай пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», епіскап Аб’яднання супольнасцей поўнага Евангелля Беларусі.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

суполкі ў «Укантакце» «Red–Black Stuff», «Церковь „Новая Жизнь” Минск»;

акаўнты «X», «Будзьма беларусамi!».

вясна