Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйныя скаргі Ягора Лебядка і Дар’і Лосік



Вярхоўны суд 21 сакавіка разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітычных вязняў: вайсковага аглядальніка Ягора Лебядка і жонкі блогера палітвязня Ігара Лосіка – Дар’і Лосік. Скаргі пакінуты без задавальнення. Прысуды, такім чынам, набылі моц.

У снежні мінулага года Ягор Лябядок атрымаў пакаранне ў 5 гадоў калоніі за інтэрв’ю незалежнаму СМІ, якое ўлады прызналі “экстрэмісцкім”.

У студзені сёлета Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады калоніі па артыкуле за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Так яе вырашылі пакараць за інтэрв’ю рэдакцыі, якую МУС Беларусі прызнаў „экстрэмісцкім фарміраваннем”.