Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуды Зянковічу, Фядуту, Кастусёву і Краўчуку
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле прыгавор па справе аб так званым дзяржаўным перавароце.

У верасні гэтага года Юры Зянковіч быў прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі, Аляксандру Фядуту і Рыгору Кастусёву былі прызначаныя пакаранні ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі, а Дзянісу Краўчуку – 2,5 гады пазбаўлення волі. Гэтыя прысуды пакінуты ў сіле. Вольга Галубовіч, якая таксама была асуджаная на 2,5 гады пазбаўлення волі, не падавала апеляцыю.