З СІЗА выйшлі яшчэ тры фігуранты справы TUT.by



Выйшлі з СІЗА яшчэ тры фігуранты справы TUT.by, паведамляюць праваабаронцы.

Гэта галоўны рэдактар ​​палітыка-эканамічнага блока навін Вольга Лойка, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека і менеджэр Publisher Box Андрэй Аўдзееў. Ім змянілі меру стрымання, абвінавачанні не зняты.

Нагадаем, на мінулым тыдні з СІЗА выйшлі намеснік галоўнага бухгалтара «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Марыя Новік, намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўны бухгалтар Анжэла Асад.

У верасні мінулага года на волю выйшаў таксама гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў, а ў студзені студзеня з-пад хатняга арышту вызвалілі ўдаву заснавальніка TUT.by Юлію Чарняўскую.

За кратамі застаюцца Людміла Чэкіна, Ала Лапатка, Дар’я Данілава, Марына Золатава, Алена Талкачова. Ірына Касцючэнка і Кацярына Ткачэнка знаходзяцца пад хатнім арыштам.