З суду над Мажэйкам і Юргілевіч на „хуткай” забралі гарадзенскую актывістку



Трагічную навіну паведаміла ў сваіх сацсетках жонка Паўла Мажэйкі Ірына Чарняўка:

„Гэта тыя маленькія нябачныя героі, якія падыходзяць, каб усміхнуцца чалавеку ў клетцы – і для многіх палітвязняў гэта адзіная ўсмешка, якую яны бачаць у судовай залі”.

Як піша @belsat, Святлана Рынкевіч прыходзіла на шмат якія „палітычныя” судовыя працэсы, якія адбываліся ў Гродне, каб падтрымаць палітвязняў. Учора каля 16-й гадзіны, калі суддзя зрабіў паседжанне па справе Мажэйкі і Юргілевіч закрытым, сябры і сваякі выйшлі з судовай залы і сабраліся ў двары перад будынкам суда. Святлане ў гэты момант стала кепска, яна асела на зямлю і страціла прытомнасць. Хуткая дапамога забрала яе ў бальніцу, аднак там жанчына, папярэдне, упала ў стан комы, а ўначы памерла.