За кратамі адзначаюць дні народзінаў палітвязні Вячаслаў Смірноў і Андрэй Кандрасюк



15 і 20 чэрвеня – у такія даты свае дні народзінаў адсвяткуюць палітвязні з Берасцейшчыны Вячаслаў Смірноў і Андрэй Кандрасюк. Падстава да ўтрымання за кратамі – крымінальныя палітычна матываваныя артыкулы.

Палітвязень Вячаслаў Смірноў святкуе Дзень народзінаў 15 чэрвеня. Яму прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Жыхар Ляхавіч быў асуджаны разам з бацькам за расклейванне ўлётак. Прысуд — два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хімія”). Суддзя – Дзіяна Клімовіч. Ліставаць можна ў папраўчую ўстанову  адкрытага тыпу № 55.

Палітвязень Андрэй Кандрасюк у сваю чаргу мае Дзень нараджэння 20 чэрвеня. Адсужаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Справа была ўзбуджана пасля падзей у Берасці 9-10 жніўня 2020 года. Падчас акцыі пратэсту мужчына быў моцна збіты АМАПам. Па выніках суда – 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя – Іна Клышпач. Даслаць ліст ці паштоўку можна ў папраўчую калонію №15.

Беларускае Радыё Рацыя