За што ваююць украінцы і расейцы?
За што ваююць і за што паміраюць украінцы дасканала ведаюць, а расейцы – не. Украінцы на сваёй зямлі, расейцы – захопнікі. У гэтым перакананы аналітык цэнтра „Бункер-ІНФО” Іван Жэведзь, які жыве ва ўкраінскім горадзе Хмяльніцкі.
„Ракеты туды далятаюць і ёсць ахвяры, але сітуацыя не крытычная”, – распавёў сам суразмоўца:
– Увесь цывілізаваны свет знае і бачыць за што мы ваюем, і за намі праўда, што мы ваюем за сваю зямлю. Дапамагаюць, як могуць, зброяй, дапамагаюць фінансавымі рэсурсамі. Украінскі народ разумее за што ён ваюе, у нас ёсць матывацыя, таму што мы абараняем сваю зямлю, сваю родную краіну. А яны прыходзяць у чужую краіну не разумеючы, чаго прыйшлі. Яны не разумеюць, чаму ваююць, у іх няма мэты. У іх пастаянна змяняюцца мэты.
Вайна ва Украіне цягнецца 337 дзён. Бліжэйшыя месяцы на фронце могуць стаць вырашальнымі і змяніць ход вайны. Але хутчэй за ўсё актыўныя баявыя дзеянні да канца вясны не завершацца.
Беларускае Радыё Рацыя