Затрымалі музыку з Магілёва Іллю Сазонава
Затрымалі музыку з Магілёва Іллю Сазонава. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Папярэдне, у віну мужчыне паставілі “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, аднак падрабязнасці ўдакладняюцца.

Ілля Сазонаў граў у адным з магілёўскіх гуртоў. Працаваў на пасадзе інжынера “Магілёўэнерга”. Таксама вядома, што бацька Іллі — былы рэктар Беларуска-Расійскага ўніверсітэту Ігар Сазонаў.