23-га ліпеня – 101 год Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы



23-га ліпеня 1922 года ў менскім саборы Святых апосталаў Пятра i Паўла адбыўся Сінод. Удзельнікі пастанавілі аднавіць незалежную Беларускую Мітраполію, а таксама ўвесці і набажэнствы на беларускай мову.

Важнасць 101-й гадавіны падзеі падкрэсліў кіраўнік парафіі Св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) ў Нью-Ёрку Архіепіскап Святаслаў Логін:

– Сабор адбыўся ў Менску, у катэдры Пятра і Паўла. Гэта сабор, якога зараз не існуе. Мэта яго была – абвесціць незалежнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы. І гэта цяперашняя БАПЦ на эміграцыі. Яна жыве сваім царкоўным жыццём. Маем 10 храмаў БАПЦ у свеце – гэта Злучаныя Штаты, Канада, Аўстралія і ў Еўропе. Маем таксама некалькі беларускіх храмаў пад Усяленскім патрыярхатам. Маем некалькі рэлігійных грамад у Беларусі – з вернікамі, святарамі, набажэнствамі, але якія не рэгіструюцца лукашэнкаўскімі ўладамі. І ўсё робім, каб вярнуцца ў Беларусь.

Асноўная мэта БАПЦ зараз – царкоўнае служэнне ў бягучай сітуацыі і патэнцыйнае павяртанне ў Новую Беларуь пасля заканчэння палітычнага крызісу. У лістападзе 2020 года Беларуская аўтакефальная царква аб’явіла Аляксандру Лукашэнку анафему.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя