42-гі Міжнародны фестываль «Гайнаўка 2023» запрашае на працяг конкурсу і казахскі канцэрт
У Беластоку прайшоў першы конкурсны дзень 42-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023».

Напрыканцы адбыўся канцэрт «Магутны Божа» – пявучая душа Беларусі», дзе выступіў вядомы хор «Concordia», які выступае ў Польшчы ад імя Вольнай Беларусі. Кажа дырыжор хора Галіна Казіміроўская:
– Гэта ў нейкім сэнсе быць амбасадарам беларускай культуры. Ведаем, што цяпер адбываецца з беларускай культурай на нашай Радзіме, і адказнасць за яе захаванне – місія, якую мы ўзялі на сябе. Асэнсоўваць нашу дзейнасць, прадстаўляць нашую культуру. Мы адкрытыя для іншых людзей, мы спяваем сусветную музыку, большасць складаецца з беларускай музыкі.
Дырэктар фестывалю Мікалай Бушко прэзентаваў праграму чарговага дня фестывалю:
-Далей другі конкурс, у якім выступяць прадстаўнікі свецкіх і царкоўных харалаў у катэгорыях. Прафесійная – гэта будуць прадстаўнікі Еўропы. Акрамя гэтага прадстаўнікі царквы з Грэцыі. Балгарыі. Таксама прадстаўнікі свецкага асяроддзя Казахаў. Акрамя конкурсу гэта выдатны дзяржаўны хор з Астаны. Гэта пацвярджае ўніверсальнасць царкоўнай музыкі. Наш фестываль спалучае Усход і Заход.
Другі конкурсны дзень Фестываля «Гайнаўка 2023» распачнецца сёння, 27-га траўня а 16-00 у будынку Падляшскай філармоніі. Канцэрт хору «Астана-Опера» з Казахстану распачнецца а 19-й. Уваход вольны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Фота аўтара
Беларускае Радыё Рацыя



























