Анонс перадачы „Маніфест”. Кеша і Клім з „Botanic Project”



Як музыку, не змяняючы прафесію, выжыць у Польшчы? Свой адказ на такое пытанне знайшоў беларускі рэгі-гурт “Botanic Project”. Музыкі цяпер жывуць у Лодзі і зарабляюць вулічнымі канцэртамі. Дарэчы, як высветлілася, Лодзь – вельмі файны для такой справы горад. Але… аб усім па чарзе.

Пра тое, як артысты пасля рэлакацыі з Украіны падчас вайны апынуліся ў Варшаве, затым патрапілі ў Лодзь і чым займаліся далей, – удзельнікі Бэнду Кеша і Клім.

– Мы спачатку ў Варшаву прыехалі, дні тры аддыхаліся ў сяброў. Цяпер, калі прайшоў час, распачаліся працэсы, падаецца, што гэта лёс быў, а тады гэта было выпадкова. І цяпер мы засталіся ў Лодзі. Апошнім часам як лісток калыхае, але так і трэба, філасофскае стаўленне такое.

Сёння Кеша і Клім – удзельнікі гурта “Botanic Project” – стануць стануць гасцямі аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай “Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет артыстаў можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя