Беларусы змогуць прагаласаваць на «Еўрабачанні-2023»



На „Еўрабачанні” зменяць правілы галасавання. Еўрапейскі вяшчальны саюз упершыню ў гісторыі дазволіў гледачам з краін, якія не ўдзельнічаюць у конкурсе, таксама выбіраць.

У 2023 годзе толькі гледачы песеннага конкурсу «Еўрабачанне» вырашаць, якія краіны трапяць у гранд-фінал, і кожны, хто глядзіць шоу, дзе б ён ні жыў у свеце, зможа аддаць свой голас за любімыя песні.

„Еўрабачанне – 2023” года мае прайсці ў Вялікабрытаніі, хоць, паводле правіл,  гаспадыняй конкурса павінна быць Украіна, якая выйграла яго ў 2022-м.

Беларусь як непасрэдная ўдзельніца конкурсу ў ім удзельнічаць не зможа, бо яшчэ летась Беларускае тэлебачанне выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу, які арганізуе песенны конкурс.