«Дэкамерон» на сцэне Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі



Класіка ў стылі Рэнесанс на сцэне Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі. Тут запрашаюць на спектакль «Дэкамерон», прэм’ерныя паказы якога пачынаюцца ў суботу, 12 лістапада. Гэта рэжысёрская перапрацоўка зборніка навел італьянскага пісьменніка Джавані Бакача, адной з самых знакамітых кніг ранняга італьянскага Рэнесансу.

Фота: podlaskie24.pl

„Тэкст класічны, але цікавы, яго лёгка перакласці на нашу сучаснасць,” – кажа рэжысёр Ігар Гажкоўскі (Igor Gorzkowski). Са ста навел тэксту 14 стагоддзя выбралі 10, каб расказаць беластоцкаму гледачу.

Вельмі цікавая гісторыя. Таму вельмі добры матэрыял для тэатралізавання і цікавае заданне акторскае. Маем дзесяць асноўных постацей, якія, як ведаем, уцякаюць з Фларэнцыі ў часе заразы, хаваюцца недзе на правінцыі. І там апавядаецца гісторыя.

Ігар Гажкоўскі – прызнаны рэжысёр і драматург. Летась яго намінавалі на званне лепшага рэжысёра па версіі рэдакцыі часопіса „Тэатр”. Прэм’ера спектаклю «Дэкамерон» ўжо сёння, 12 листапада. Яе беластоцкі драматычны тэатр пакажа на сцэне „Кіна ТОН” на Рынку Касцюшкі, паколькі ў будынку тэатра далей працягваецца рэканструкцыя.

Беларускае Радыё Рацыя