Гурт KRІWI: Галоўнае свята беларусаў яшчэ наперадзе!
У вёсцы Саколе ля Міхалова прайшоў фінальны Фестываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ, дзе большасць праграмы склалі выканаўцы фальклору з Беларусі. Сярод удзельнікаў быў і беларускі гурт KRІWI, які зараз не мае мажлівасці выступаць на Радзіме.

Наша карэспандэнтка паразмаўляла з Гасцямі Рацыі – удзельніцамі гурта KRІWI пра сучасны стан беларускай культуры, наколькі добра наладжаны працэс перадачы народнай традыцыі, якое галоўнае свята ў беларусаў і наколькі творцу проста займацца культурай Беларусі ў іншых краінах.
РР: Ці плануеце выступаць у Беларусі і пры якіх умовах?
KRІWI: Калі пераможам, абавязкова будзем выступаць.
– Марым аб гэтым нават.
РР: Па вашых уражаннях, спадарыня Вераніка, вы першая, хто пакінула Беларусь, вы правільна зрабілі ў свой час?
KRІWI: Спадзяюся, што так. Я пачала такое асабістае прыватнае жыццё і пачала свае крокі ў свабоднай краіне. Гэта вельмі важна. Гэта цяжка, але ж важна быць свабодным чалавекам.
РР: Для вас як для творцы там было больш мажлівасцяў, чым у Беларусі, у Нямеччыне?
KRІWI: У Беларусі было шмат магчымасцяў, але ж было складана таксама, па-рознаму. У свабоднай краіне было складаней, бо ты там не вырас, ты там не выхоўваўся, ты туды прыехаў – і давай, штосьці рабі. Пачынай першыя крокі рабіць сам, таму было складана.
– Мы жывём у Польшчы з восені, з лістапада, Пачынаем жыццё яшчэ раз, з нуля, усё новае. Новае месца, новыя сябры, новая мова. І процілеглыя такія адчуванні – з аднаго боку тут нешта лягчэй, але і нешта цяжэй. Вельмі цяжка было пакідаць такое наседжанае гняздо, наш дом. Мы сумуем і па роднай хаце, і па нашых сябрах, якія засталіся, і па нашых сем’ях.
РР: Аснова KRІWI – гэта беларускі фальклор, як зараз адбываецца яго збор, адкуль вы бераце гэтыя крыніцы, усю аўтэнтыку?
KRІWI: Нам хапіла таго, што мы назбіралі, калі былі ў Беларусі, калі вучыліся, калі ездзілі. Зараз проста ўжо карыстаемся тым багажом, які маем, тым, што назапашана. Гэтага багажу хапае і ў інтэрнэце, шмат хто ездзіў, збіраў. Напрыклад, я дазналася, што наша сяброўка Маша Я. ведае шмат песень з Палесся. Я з ёй дамовілася, што будзем спяваць песні з яе вёскі, яе родныя песні.
Ёсць вельмі класны праект, якім мы таксама карыстаемся, гэта такая электронная энцыклапедыя фальклору “Этна ўсё”. Крыніца не скончылася.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя