Гурт “Разбітае Сэрца Пацана” прадставіць спецпраект “ДСП”
Музыкі выступяць у Варшаве ў сераду, 26-га ліпеня, ды зайграюць песні, якія выконвалі напачатку сваёй дзейнасці.
Пра вяртанне да каранёў расказвае ўдзельнік “РСП” Павел Гарадніцкі:
-У 2004-м годзе гурт “РСП” выглядаў не так. Нас было двое – я і Дзёнька. Дзёнька і Пашка. З інстументаў былі баян і піяніна, і мы гралі каля 20 песень. Праз год да нас далучыліся басіст і бубнач. І гэтыя старыя песні неяк мы перасталі граць. З таго старога рэпертуару ў нас застаўся толькі “Розавы закат”. І тут нядаўна мы нешта на рэпетыцыі сыгралі гэтыя песні і падумалі, а няблага гучыць.
Праграма мае назву „Нашая Любоў” і прагучыць жыўцом ў Beer Station Centrum (Lwowska 17).
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацы
