Коцікі свабоды зноў у Познані!



У нядзелю, 16 кастрычніка, у Познань вяртаецца выстава рэпрадукцый «Малюю наша жыццё» беларускай ілюстратаркі Вольгі Якубоўскай, вядомай сваімі «Коцікамі Свабоды», што адлюстроўваюць падзеі мірнага пратэсту ў Беларусі.

Дата: 16 кастрычніка/ Час: 18.00 (час мясцовы)/ Месца: прастора «MY», Fredry 5, Познань. 

«Я раней ілюстравала кнігі, а цяпер кніга — гэта наша з вамі жыццё і я магу і павінна ілюстраваць яе!», — кажа спадарыня Вольга.

На вернісажы дасць канцэрт беларуская спявачка Алена Каданава. Спадарыня Алена піша і спявае песні на трох мовах (беларуская, польская, руская), якія адлюстроўваюць розныя гісторыі з жыцця ў польскай эміграцыі.

Прыходзьце пазнаёміцца ды пагутарыць са спадарыняй Вольгай, натхніцца ды напоўніцца цеплынёй.

Выстава працягнецца па 3 лістапада.

Уваход на выставу вольны, а на канцэрт — donation.