Памёр прафесар Андрэй Каляда, спецыяліст па беларускім сцэнічным вымаўленні
Андрэй Каляда — вучоны і педагог, знаўца беларускага тэатра і беларускай мовы, які навучыў правільнаму сцэнічнаму маўленню цэлыя пакаленні беларускіх акцёраў.

Прафесар Каляда і сам зрабіў узорныя аўдыёзапісы многіх выдатных твораў беларускай літаратуры.
Андрэй Каляда нарадзіўся 3 чэрвеня 1940 у вёсцы Панямонь Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці. Быў прарэктарам Беларускай акадэміі мастацтваў (1989–2008). У 1993 годзе атрымаў ступень прафесара.
Андрэй Каляда зрабіў аўдыёзапісы раманаў Івана Мележа “Людзі на балоце”, Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” і “Каласы пад сярпом тваім”, аповесці Вольгі Іпатавай “Прадслава”.
Беларускае Радыё Рацыя