Прыём заявак у Школу пісьменніцтва адкрыты! Дэдлайн 21 верасня
Вітаем заяўкі з усёй Беларусі ў Школу маладога пісьменніка пры ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Умовы паступлення * Узрост: ад 18 гадоў.
* Заяўка на адрас shkola.pismennika@gmail.
Правілы афармлення заяўкі:
* Тэма ліста: Школа 2018-2019
* Вашыя прозу, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.
* Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― „вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя”, напрыклад: Pashkevich_Alaiza.doc; Bahdanovich_Maksim.doc.
*Заяўкі для паступлення на курс 2018-2019 дасылайце на адрас shkola.pismennika@gmail.
Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.
Пра праект Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу і слухаць сябе ды іншых.
Заняткі: Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Менску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.
Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.
Падрабязней пра Школу чытайце ТУТ
Прэс-служба ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”