Раман „Ззянне” стане першай кнігай Стывена Кінга, якая выйдзе па-беларуску
Выдавецтва „Янушкевіч” заключыла кантракт з амерыканскім пісьменнікам.
-

Фота: wikipedia.org
„Мы пачынаем з лепшага і плануем выдаць кнігу ўжо ў снежні гэтага года. А перакладзе раман на беларускую мову Анастасія Карнацкая”, — расказаў @euroradio выдавец Андрэй Янушкевіч.
Паводле яго слоў, раней кнігі Кінга не выдаваліся ў Беларусі „нават у пірацкіх, неліцэнзаваных выданнях”.