Стаў вядомы пераможца прэміі Ежы Гедройця
Сяргей Абламейка. „Невядомы Менск. Гісторыя знікнення”. Кніга першая. — гэтая кніга атрымала сёлетнюю прэмію Гедройця.

Пасля абвяшчэння лаўрэат прэміі Сяргей Абламейка сказаў:
– Неверагодная прыгода гэтай кніжкі і майго лёсу. Я рэальна не чакаў. Я быў уражаны, калі даведаўся пра намінацыю таму, што ўсё ж кніжка не мастацкая, гэта кніжка гістарычная. Кажуць, што пісьменнікі бываюць двух тыпаў, для аднаго пісьменніка, аўтара кніжкі, важна выказацца, для іншых важна быць пачутым. У мяне гэта неяк сумяшчаецца.
Летась прэмію імя Ежы Гедройця атрымала Ева Вежнавец за кнігу „Па што ідзеш, воўча?”. Прэмія Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод ад 2012 году за найлепшую кнігу прозы, што выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Беларускае Радыё Рацыя