„Трызуб і Пагоня”: пра нашу супольную гісторыю
Летась у віртуальнай прасторы з’явіўся новы цыкл гістарычных перадач пад назвай «Трызуб і Пагоня», які ладзіць кампанія «Будзьма беларусамі!» Гэта відэа-перадачы пра самыя цікавыя і разнастайныя старонкі сумеснай гісторыі Беларусі і Украіны.

Вядоўцай перадач з’яўляецца Кацярына Ваданосава, а кіраўнік і сцэнарыст праграмы – Алесь Кіркевіч.
– Мы ўжо пад трыццаць перадач знялі, або каля гэтага, я ўжо збіўся з ліку. Тэма актуальная, тут як сам Бог нагадаў, зірнуць на нашу гісторыю – Беларусі, Украіны, на гісторыю ўсяго рэгіёну ў новым ключы, на тле гэтай вайны, якая зараз доўжыцца і пакуль канца-краю яе не бачна. Каб зрабіць нейкія высновы. Фундамент шмат якіх рэчаў, якія адбываюцца зараз, яны ў нашай гісторыі.
„Наша супольная гісторыя — гэта не толькі пра мінулае, але і пра будучыню, – лічыць Алесь Кіркевіч. – Гэта тое, што аб’ядноўвае”.
Новыя серыі відэапраекта «Трызуб і Пагоня» выходзяць на ютуб-канале шточацвер і іх можна адшукаць на сайце „Будзьмі беларусамі”.
Беларускае Радыё Рацыя