У Беластоку прадставяць новую кнігу Яўгена Мірановіча
У краінах з таталітарнымі сістэмамі, такіх як Савецкі Саюз і Трэці Рэйх, прапаганда была вельмі важным элементам функцыянавання дзяржаўнага апарату. Абедзве сістэмы – камуністычная і нацысцкая – надавалі вялікае значэнне кантролю за станам свядомасці і палітычнымі настроямі.
Нямецкая і савецкая эліты мелі значны досвед у маніпуляванні грамадскімі настроямі. Нямецка-савецкая вайна спарадзіла вялікую патрэбу прапагандысцкімі сродкамі мабілізаваць мільёны людзей на вялізныя ахвяры дзеля дзяржавы, нацыі і яе правадыра, бязлітасную барацьбу з ворагам. У абодвух выпадках дэгуманізацыя ворага была асновай для стварэння яго вобраза.
Гэтым пытанням прысвечана новая кніга беластоцкага гісторыка Яўгена Мірановіча „Трэці фронт. Нямецкая і савецкая прапаганды на тэрыторыі Беларусі ў гадах 1941 -1944”.
Аўтар прэзентуе сваю кнігу 24-га лістапада а 18:00 у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Мерапрыемства ладзіць культурніцкае аб’яднанне „Русь”.
