У Беластоку праходзіць персанальная выстава Бернарды Нікітаровіч
Першая персанальная выстава – гэта заўсёды вялікая падзея для мастака.

Для Бернарды Нікітаровіч такой брамай да гледача стала беластоцкая галерэя „Marchand”. Гэтымі днямі тут праходзіць яе першая персанальная выстава пад назвай „У дарозе да сябе”:
– Як бачна па маёй выставе, то мяне больш цікавіць чалавек і яго ўспрыняцце рэчаіснасці. Мяне цікавіць гісторыя твару, асобаў, якіх малюю. Калі бяру пэндзаль, то ствараю новы быт. Я рэгулярна выстаўляю карціны ў „Marchand”, але гэта першая мая персанальная выстава.
Галерэя „Marchand” знаходзіцца па вуліцы Кілінскага, 12. Выстава Бернарды Нікітаровіч будзе працаваць да 20-га верасня.









Беларускае Радыё Рацыя