У Варшаве прэзентуюць спектакль, створаны па матывах старажытных песень і рытуалаў Палесся



Пастаноўка мае назву “Замова” – па старадаўнім жанры вуснай народнай творчасці, якому здаўна прысвойваюцца містычныя якасці.

“Аднак спектакль не будзе пазбаўлены сучаснасці”, – кажа рэжысёр і каардынатар праекту Максім Шышко.

Я называю гэта музычны праект, таму што я не магу назваць гэта паўнацэнным спектаклем і не магу гэта назваць канцэртам. Гэта такі стылізаваны канцэрт народнай музыкі. То бок, ідэя ў тым, каб спалучыць народны спеў з сучаснай музычнай апрацоўкай. У нас ёсць кампазітар Мікіта Залатар, ён піша сучасную тэатральную музыку. І нам падалося цікавым спалучыць гэтыя неспалучальныя рэчы – народную манеру выканання і сучасную музыку. Штосьці такое паміж гэтым усім – стылізаванае, тэатральнае.

Паказ пастаноўкі “Замова” адбудзецца 11 і 12 лістапада ў Варшаве.

Беларускае Радыё Рацыя