Уладзімір Пугач: У нас хапае зараз імпэту даваць канцэрты і рабіць новую музыку
Беларускі рок-гурт J-морс у жніўні пачынае свой новы канцэртны тур па гарадах Літвы і Польшчы. Адбыліся выступы і ў ліпені. Сам лідар гурта Уладзімір Пугач узяў удзел у фестывалі «Тутака», а 7 ліпеня гурт даў канцэрт на даху ў Варшаве. Выступ адбыўся ў цэнтры польскай сталіцы на даху Chopin Boutique і быў разлічаны на 50 гледачоў.
Пра канцэртную дзейнасць гурта кажа яго лідар Уладзімір Пугач:
– Мы пераехалі ў Польшчу зараз амаль поўным складам. У нас хапае зараз імпэту і сілаў рабіць новую музыку. Жыць складаней, а з іншага боку гэта вымушае цябе мабілізавацца. Акустычны канцэрт на траве – гэты фармат нам таксама вельмі падабаецца. І мы будзем працягваць рабіць і тое, і тое – вялікія канцэрты восенню і вясной, і такія, як я іх называю, пляжныя канцэрт летам.

Бліжэйшы канцэрт гурта J-морс адбудзецца 10 жніўня ў Вільні. Затым гурт выступіць 11 жніўня ў Сопаце і 12-га ў Вроцлаве. Квіткі на канцэрты ўжо можна купіць на афіцыйным сайце гурта.
Беларускае Радыё Рацыя