Увага! Літаратурны конкурс для маладых аўтараў і аўтарак
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання „Маладняк”.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі. Мова твораў – беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.
Узроставы цэнз конкурсу – 35 гадоў.
Дасылайце тэксты ў фармаце .docx(.doc) на адрас: [email protected] з пазнакай „Конкурс” і кароткай інфармацыяй пра сябе.
Аб’ём тэкстаў не павінен перавышаць 15 старонак 14-м кеглем.
ДЭДЛАЙН – 1 кастрычніка 2023 г.
Падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў лістападзе 2023 года.