Вандалы зноў апаганілі помнік Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах



Помнік расстралянаму падчас сталінскага тэрору беларускаму грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу, гісторыку і акадэміку Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах ізноў апаганілі.

Вацлаў Ластоўскі ўзначальваў урад БНР. У 1938 годзе ён быў расстраляны сталінскім рэжымам.

Мемарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму зрабілі ў 2016 годзе мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрась Камандзірчык. Гэта шасціканцовы еўфрасіньеўскі крыж з дубу, аздоблены алейнай размалёўкай, разьбой і лакам. Ад таго часу вандалы неаднаразова апаганьвалі помнік.