Вечарына выдавецтва «Скарына» ў Лондане
25 лістапада ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане будуць святкаваць стварэнне выдавецтва «Скарына» (Skaryna Press).

Дата: 25 лістапада
Час: 19:00
Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS
Сёлета ў Лондане пры беларускай бібліятэцы зьявілася выдавецтва “Скарына” (Skaryna Press).
У вечарыне возьмуць удзел перакладнік «Бэйруцкіх апавяданьняў» У.Гарбацкі (ён жа – аўтар адзінага перакладу на беларускую раману сёлетняй нобелеўскай лаўрэаткі Ані Эрно) і сябры рэдакцыйнай калегіі.
Вас чакае цікавая гутарка, будуць прадавацца новыя і старыя кнігі, раздавацца аўтографы і разлівацца смачнае віно.
Будзе таксама куратарская экскурсія па выставе «Няскораныя».
Уваход задарма, ахвяраванні на Скарынаўскую бібліятэку вітаюцца.