Вольга Гапеева: Мой раман атрымаў эпітэт «глытка Бехераўкі»



Раман “Самота, што жыла ў пакоі насупраць” Вольгі Гапеевай увайшоў у кароткі спіс сёлетняй прэміі Гедройця і прэтэндуе на галоўную ўзнагароду.

Падчас анлайн-сустрэчы Беларускага ПЭН-цэнтру з шорт-лістэрам ХІ сезону прэміі Вольга Гапеева распавяла пра чытачоў сваёй кнігі:

– Кніга пісалася доўга, як напэўна і папярэдняя. Для мяне, як для паэткі, праца з празаічным тэкстам – гэта абсалютна іншы рэжым думання. Вельмі шмат было даследчай працы. Першая і адзіная прэзентацыя адбылася ў Вільні. І мне спачатку здавалася, што жаночая аўдыторыя напэўна больш успрыме, але потым я атрымлівала паведамленні ад мужчын, якія пісалі, што яны прачыталі раман, і адзін чытач напісаў, што гэта было як глыток «Бехераўкі».

Таксама сёлета беларуская паэтка, празаік і перакладчыца Вольга Гапеева была ўганаравана аўстрыйскай прэміяй Rotahorn «Чырвоны клён» і нямецкай прэміяй Wortmeldungen за «абарону паэзіі ў часы працяглага выгнання».

Беларускае Радыё Рацыя