Выдавецтва „Янушкевіч” заключыла кантракт на выданне 4-й і 5-й частак „Ведзьмара”



Выдавецтва „Янушкевіч” заключыла кантракт на выданне 4-й і 5-й частак „Ведзьмара” Анджэя Сапкоўскага.

„Вядзьмар” – гэта 8 восем навел пра ведзьмара Геральда. Дзеянне адбываецца ў выдуманым свеце, падобным да Еўропы часоў позняга сярэднявечча. 4 і 5 часткі – „Час Пагарды” (выдадзены ў 1995) і „Вадохрышча агнём” (1996). Перакладаць „Ведзьмара” на беларускую будзе Кацярына Маціеўская.

Некалькі дзён таму выдавецтва „Янушкевіч” заключыла кантракт са Стывенам Кінгам, па-беларуску будзе выдавацца яго „Ззянне” (The Shining).

Выдавецтва „Янушкевіч” заснаванае ў 2014 года гісторыкам Андрэем Янушкевічам і яго аднадумцамі. Пасля 2020 году Андрэй Янушкевіч зазнаў шматлікія рэпрэсіі ад сілавікоў і быў вымушаны выехаць у Польшчу, дзе і разгарнулася дзейнасць беларускага выдавецтва.