24 красавіка Святлана Ціханоўская выступіць з прамовай Свабоды ў Берліне



Святлана Ціханоўская наведае Берлін 24 і 25 красавіка на запрашэнне Фонду свабоды імя Фрыдрыха Наўмана.

Ціханоўская запрошаная выступіць з традыцыйным выступам Свабоды 24 красавіка ў Allianz Forum. Прамова прамаўляецца ў гэтым годзе ў 17-ы раз і з’яўляецца візітнай карткай Фонду.

Падчас візіту Ціханоўская сустрэнецца з міністрам фінансаў Крысціянам Лінднэрам і дзяржсакратаром Андрэасам Міхаэлісам, а таксама з членамі камітэта па замежных справах парламента, камітэта па справах Еўразвяза і новай парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь».

Яна таксама сустрэнецца з нямецкімі парламентарыямі, якія сталі хроснымі бацькамі палітвязняў у Беларусі, і возьме ўдзел у мерапрыемстве ў рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Падчас візіту Ціханоўская таксама возьме ўдзел у прэс-брыфінгу для нямецкіх СМІ.
На сустрэчах яна абмяркуе дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ, праваабаронцам; ролю Беларусі ў вайне і шляхі недапушчэння ўдзелу беларускіх войскаў на баку Расеі; міжнародныя механізмы і стратэгія вызвалення палітвязняў.

Паводле прэс-рэлізу