8 краін перададуць Украіне танкі Leopard



ЗША разам з Нямеччынай і Нідэрландамі працуюць над перадачай Украіне сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot.

Міністар абароны ЗША Лойд Остын заявіў, што танкі Leopard Украіне перададуць 8 краін: Нямеччына, Польшча, Канада, Партугалія, Гішпанія, Нарвегія, Данія і Нідэрланды. А ЗША разам з Нямеччынай і Нідэрландамі працуюць над перадачай Украіне сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot.

Міністр абароны ЗША заявіў, што заходнія партнёры будуць «падтрымліваць барацьбу Украіны за свабоду, нават калі яна будзе доўгай, і загадзя дапаможам Украіне трымацца падчас вясновага контранаступу».

Першыя танкі Leopard паступяць ва Украіну ў сакавіку, заявіў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак па выніках сустрэчы міністраў абароны краін NATO па пытаннях падтрымкі Украіны.

«Сёння падчас паседжання кантактнай абароннай групы ў Брусэлі мы размаўлялі на тэму эфектыўнай падтрымкі Украіны. Чарговая краіна заявіла аб сваім удзеле ў гэтай кааліцыі. Ужо ў сакавіку першыя танкі Leopard адправяцца ва Украіну», – цытуе Блащака прэс-служба Мінабароны Польшчы.

Array