«Агрэсіўны крок у адносінах да АДКБ»
Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч назваў планы Польшчы па разгортванні новай дывізіі ля межаў Беларусі агрэсіўным крокам у адносінах да АДКБ. Пра гэта паведамляе БелТА.

9 студзеня міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што на ўсходзе краіны будзе створана новая пяхотная дывізія. Размяшчацца яна будзе ў Падляскім ваяводстве.
Дывізію аснасцяць сучаснай тэхнікай, перш за ўсё закупленымі ў Паўднёвай Карэі гаўбіцамі K9 і танкамі К2, а таксама амерыканскімі танкамі Abrams.
На навіну адрэагаваў сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
«Як гэта можна пракамэнтаваць? Акрамя як агрэсіўную палітыку і нядобрасуседскую настроенасць з боку Польшчы ў адносінах не толькі да Беларусі, але і да Саюзнай дзяржавы, ды і да АДКБ. На жаль, і Польшча, і прыбалтыйскія дзяржавы накіраваныя на мілітарызацыю, узбраенне новымі ўзорамі вайсковай тэхнікі — не абарончага, а наступальнага характару», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Array