Amnesty International назвала дэпартацыі Расеяй украінцаў «злачынствамі супраць чалавечнасці»
Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала новую справаздачу, у якой прааналізавала факты прымусовага перамяшчэння цывільных грамадзян з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны.

«Страшэнная расейская тактыка прымусовага перамяшчэння і дэпартацыі — гэта ваеннае злачынства. Amnesty International таксама пераканана, што гэтыя дзеянні варта расследаваць як злачынства супраць чалавечнасці», — заявіла генеральная сакратарка Amnesty International Аньес Калямар.
Арганізацыя задакументавала выпадкі, у якіх прадстаўнікоў асобных груп, у тым ліку дзяцей, старых і людзей з інваліднасцю, прымусова вывозілі на іншыя акупаваныя Расеяй тэрыторыі або незаконна дэпартавалі ў Расею.У адным з выпадкаў жанчыну адлучылі ад 11-гадовага сына падчас «фільтрацыі», затрымалі і не далі ўз’яднацца з ім, што з’яўляецца парушэннем міжнароднага гуманітарнага права, — адзначаецца ў паведамленні Amnesty International.
Беларускае Радыё Рацыя
Array